.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Па́ўлу Се́зар Лі́ма[1] (парт.: Paulo César Lima; 16 чэрвеня 1949, Рыа-дэ-Жанэйра), больш вядомы як Па́ўлу Се́зар Кажу́[2] (парт.: Paulo César Caju) — бразільскі футбаліст, паўабаронца і нападнік. Чэмпіён свету 1970 у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Паўлу Сезар Ліма нарадзіўся ў фавелах, самых бедных раёнах поўдня Рыа-дэ-Жанэйра.
У 1967 годзе, ва ўзросце 18 гадоў, ён дэбютаваў у камандзе «Батафогу» і выйграў з клубам чэмпіянат штата Рыа-ды-Жанэйра. У фінальнай гульні турніру Паўлу Сезар забіў 3 галы ў вароты «Амерыкі», прынёс тым самым перамогу сваёй камандзе. У тым жа годзе ён дэбютаваў у зборнай Бразіліі, выйшаўшы на поле 19 верасня ў матчы з Чылі. На наступны год Паўлу Сезар выйграў свой другі тытул чэмпіёна штата, а таксама адсвяткаваў перамогу ў кубку Бразіліі. У 1970 годзе ён паехаў у складзе зборнай на чэмпіянат свету, спачатку ён планаваўся галоўным трэнерам каманды Марыу Загалу як ігрок асновы, але затым трэнер зразумеў, што гульня Паўлу Сезара не падыходзіць для схемы каманды і адправіў яго на лаўку запасных, у выніку ён правёў 3 гульні. У 1971 годзе пасля таго, як «Батафогу», за некалькі тураў да канца першынства лідыраваў, але прайграў некалькі матчаў і саступіў чэмпіёнства ў штаце «Флуміненсі», Паўлу Сезар быў абвінавачаны фанатамі каманды, што ўжо загадзя святкаваў перамогу і не паважаў супернікаў. Пасля гэтага Кажу прыняў рашэнне сысці з клуба.