wd wp Пошук:

Паўднёвы Тыперэры

Паўднёвы Тыперэры (Паўднёвы Рыдынг; англ.: South Tipperary; ірл.: Tiobraid Árann Theas) — адміністрацыйнае графства на поўдні Ірландыі. Уваходзіць у склад традыцыйнага (гістарычнага) графства Тыперэры ў правінцыі Манстэр на тэрыторыі Рэспублікі Ірландыі. Сталіца і найбуйнейшы горад — Клонмел. Насельніцтва 79 тыс. чалавек (2002).

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

Графства размешчана на поўдні Ірландыі ў даліне ракі Шур. Разам з Паўночным Тыперэры яно ўваходзіць у склад гістарычнага аднайменнага графства. На поўдні і паўднёвым усходзе праходзіць адміністрацыйная граніца з графствамі Уотэрфард і Корк, на захадзе з Лімерыкам, а на ўсходзе з Кілкені.

Агульная плошча Паўднёвага Тыперэры складае 2257 км².

Гісторыя

Графства Паўднёвы Тыперэры было ўтворана ў 1898 годзе, шляхам падзелу гістарычнага рэгіёна Тыперэры на дзве часткі. У новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы з’явіліся свае суд і органы кіравання. Аднак, шматлікія жыхары дагэтуль успрымаюць два графствы як адно цэлае, дзякуючы агульнай гісторыі дзвюх правінцый.

Транспарт

Праз тэрыторыю графства праходзіць чыгуначная галінка КоркТурлесПорт-Лііша; а таксама шаша нацыянальнага значэння — Шаблон:Таблічка-ie (КоркКахірПорт-Лііша); Шаблон:Таблічка-ie (УотэрфардКлонмелТыперэры).

Найбліжэйшыя аэрапорты знаходзіцца ў суседніх графствах Уотэрфард, Корк і Клэр.

Ахова здароўя

Адна з набярэжных гарады Клонмел

У Паўднёвым Тыперэры зафіксаваны самы нізкі паказчык дзіцячай смяротнасці ў краіне: 0,9 на 1000 немаўлятаў. Гэта супастаўна з паказчыкамі Паўночнага Тыперэры (2,9) і Дубліна (3,4).

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Графствы Ірландыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum