wd wp Пошук:

Паўднёваазербайджанская Вікіпедыя

Паўднёваазербайджанская Вікіпедыя (паўднёваазер.: تورکجه ویکیپدیا) — раздзел Вікіпедыі на паўднёваазербайджанскай мове, якая з’яўляецца адной з двух разнавіднасцяў азербайджанскай мовы.

Гісторыя

Паўднёваазербайджанскі раздзел Вікіпедыі быў адкрыты ў 2015 годзе. У раздзеле выкарыстоўваецца арабскі алфавіт.

18 верасня 2016 года быў напісаны 10-тысячны артыкул.

У 2017 годзе раздзел павялічваўся даволі хутка, так, 27 мая 2017 года быў напісаны 20-тысячны артыкул.

2 верасня 2017 года напісаны 40-тысячны артыкул.

У 2020 годзе артыкул зноў пачаў хутка расці. Па стане на 30 сакавіка 2020 года раздзел падняўся 40-е месца, і абышоў у тым ліку Беларускую Вікіпедыю. Разам з тым, змест артыкулаў пакідае жадаць лепшага, аб чым гаворыць нізкая глыбіня раздзелу.

На дадзены момант колькасць артыкулаў у паўднёваазербайджанскай Вікіпедыі складае 240 918, і гэты раздзел займае 41-е месца сярод усіх Вікіпедый.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2015 годзе
Катэгорыя·Раздзелы Вікіпедыі
Катэгорыя·Раздзелы Вікіпедыі
Катэгорыя·Азербайджанская мова