wd wp Пошук:

Беларуская Вікіпедыя

Беларуская Вікіпедыя — беларускамоўны раздзел Вікіпедыі ў афіцыйным правапісе, які быў заснаваны 27 сакавіка 2007 года.

Паводле колькасці артыкулаў беларуская Вікіпедыя займае 46-е месца сярод моўных раздзелаў Вікіпедыі і 34-е месца паводле якасці артыкулаў.

Гісторыя

Пачатковы этап (2004—2006)

Вікіпедыя на беларускай мове была запушчана вясной 2004 года. Першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы гэтага раздзела з’явіўся 6 красавіка 2004 года, першыя артыкулы — 12 жніўня. Пасля гэтага на працягу двух з паловай гадоў у беларускай Вікіпедыі суіснавалі розныя арфаграфіі беларускай мовы. Неўрэгуляванасць пытанняў суіснавання ў раздзеле некалькіх арфаграфій выклікала канфлікты і «войны правак».

21 лютага 2005 года колькасць артыкулаў у раздзеле дасягнула 1000, а 6 снежня — 2000.

Канфлікт і падзел праекта (2006—2007)

У лютым 2006 года група ўдзельнікаў звярнулася на Мэта-вікі з запытам аб адкрыцці новага моўнага раздзела, заснаванага на выкарыстанні выключна афіцыйнай нормы арфаграфіі беларускай мовы. Першая заяўка была адхіленая, але ў снежні таго ж года створана новая. З’явіўся беларускі раздзел у афіцыйным правапісе ў Вікі-інкубатары. Да гэтага моманту агульны беларускі раздзел налічваў каля 3 800 артыкулаў у абедзвюх арфаграфіях.

27 сакавіка 2007 года па рашэнні Фонду Вікімедыя, быў ажыццёўлены перанос існуючага (агульнага) беларускага раздзела, які налічваў каля 6 700 артыкулаў, на адрас be-x-old.wikipedia.org, далейшы яго лёс планавалася вырашыць пазней. Задавальненне заяўкі на стварэнне раздзела ў афіцыйнай арфаграфіі было ажыццёўлена шляхам пераносу зместу Вікі-інкубатара, які змяшчаў на той момант больш 3565 артыкулаў, на вызвалены дамен be.wikipedia.org. Гэтае рашэнне суправаджалася пратэстамі шэрагу беларускіх удзельнікаў Вікіпедыі.

Сучасны этап

Лагатып Беларускай Вікіпедыі пасля напісання 100-тысячнага артыкула
Лагатып Беларускай Вікіпедыі пасля напісання 200-тысячнага артыкула

15 сакавіка 2008 года ў Беларускай Вікіпедыі ў афіцыйным правапісе створаны 10-тысячны артыкул.

16 мая 2010 года ў Беларускай Вікіпедыі створаны 20-тысячны артыкул.

28 ліпеня 2010 года ў Беларускай Вікіпедыі быў запушчаны праект «Звязнасць», удзельнікамі якога быў праведзены аналіз звязнасці артыкулаў, які паказаў, што амаль чвэрць артыкулаў у раздзеле з’яўляюцца ізаляванымі.

16 лістапада 2010 года ў Беларускай Вікіпедыі створаны 25-тысячны артыкул — Рудольф I Габсбург.

22 жніўня 2012 года раздзел беларускай Вікіпедыі ў афіцыйным правапісе абагнаў па колькасці артыкулаў раздзел беларускай Вікіпедыі ў класічным правапісе (46 045 артыкулаў да 46 044).

15 верасня 2012 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 50 000.

31 мая 2013 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 60 000.

12 сакавіка 2014 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла за 70 000.

27 лістапада 2014 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 77 777.

28 студзеня 2015 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 80 000.

28 жніўня 2015 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 100 000. Да таго моманту раздзел займаў 53 месца.

18 студзеня 2017 года быў створаны 125 000-ы артыкул, а 31 студзеня 2018 года колькасць артыкулаў перавысіла 150 000.

31 снежня 2020 года колькасць артыкулаў у раздзеле беларускай Вікіпедыі перавысіла 200 000.

Статыстыка праглядаў па краінах

Беларуская Вікіпедыя[1]
Беларусь
 
33.3%
ЗША
 
18.5%
Францыя
 
16.9%
Германія
 
9.1%
Вялікабрытанія
 
6.1%
Кітай
 
3.2%
Нідэрланды
 
3.1%
Іншыя
 
13.2%

Гл. таксама

Зноскі

  1. Page Views Per Wikipedia Language

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Беларуская Вікіпедыя
Катэгорыя·Раздзелы Вікіпедыі
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2007 годзе
Катэгорыя·Славянскія Вікіпедыі
Катэгорыя·Беларускія энцыклапедыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2007 годзе