wd wp Пошук:

Пашкаўскі сельсавет

Па́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Новае Пашкава.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пашкава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гаранскага сельсавета[1]. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Цішоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Казіміраўка, Прысна-I і Прысна-II)[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2820 чалавек[3], з іх 91,8 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4].

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 18 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[3]
Валокі вёска 58
Гаі вёска 120
Гараны вёска 12
Грыбачы вёска 48
Жукава вёска 74
Забалацце вёска 48
Засценкі вёска 68
Лужкі вёска 28
Навасёлкі 1 вёска 12
Навасёлкі 2 вёска 28
Новае Пашкава вёска 696
Прысна 1 вёска 279
Прысна 2 вёска 58
Рэчкі 1 вёска 938
Рэчкі 2 вёска 10
Сафіеўка вёска 117
Старое Пашкава вёска 129
Хаткі вёска 97

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. 1 2 Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Пашкаўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе