wd wp Пошук:

Пачулі

Пачулі (Pogostemon cablin) — від хмызняковых трапічных раслін з роду пагатэмон (Pogostemon), сямейства ясноткавых. Радзіма — Філіпінскія астравы. Вырошчваюць як эфіраалейную культуру ў трапічнай зоне Паўднёва-Усходняй Азіі.

Апісанне

Паўкуст вышынёй да 1 метра з валасніковістымі каранямі. Лісце супраціўнае, яйкападобнае, зубчастае, з моцным мускатным пахам. Кветкі белыя або светла-бэзавыя ў гронках. Плод — арэшак.

Гаспадарчае значэнне

Эфірны алей лісця выкарыстоўваецца выкарыстоўваюць у парфумерыі (лепшы фіксатар паху), мае інсектыцыдныя ўласцівасці. Лекавая, тэхнічная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Ясноткавыя