wd wp Пошук:

Пахмелле

Пахмелле, алкагольны абстынентны сіндром, у шырокім сэнсе — сіндром (постэфект), які абмяжоўвае жыццядзейнасць чалавека, і які з’яўляецца наступствам ужывання падвышаных доз алкагольных напояў.

Інтэнсіўнасць і працягласць гэтага сіндрома, гэтак жа як і колькасць ужытага алкаголю для дасягнення сіндрому, залежыць у першую чаргу ад індывідуальных асаблівасцяў арганізма і асабістага досведу ва ўжыванні алкаголю. Лічыцца, што пахмелле можа наступіць на працягу некалькіх гадзін пасля ўжывання алкагольных напояў, і доўжыцца да трох дзён.

Пахмелле можа мець наступныя сімптомы: сухасць у роце, ташната, рвота, галаўны боль, трэмар (дражанне ва ўсім целе), раздражняльнасць, пачырваненне вачэй, адчувальнасць да святла і шуму, болі ў канечнасцях, страта апетыту і дэпрэсія.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сіндромы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Алкагалізм
Катэгорыя·Наркалогія