wd wp Пошук:

Патрысія Даловы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даловы. Патрысія Даловы (польск.: Patrycja Dołowy; нар. ў 1978 ў Бостане) — польскі фатограф і грамадска-культурны дзеяч, член Рады папулярызацыі навукі Польскай акадэміі навук, з 2010 года намесніца старшыні Фонда МаМа(польск.) бел.; доктар (адпаведнасць беларускай ступені кандыдата навук) прыродных навук.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1978 годзе ў Бостане, у штаце Масачусетс, у Злучаных Штатах. У 2002 годзе скончыла Варшаўскі ўніверсітэт, у 2005 годзе — Акадэмію мастацкай фатаграфіі Вроцлаўскіх фатаграфічных школаў. Яе дыпломная праца пад тытулам: Ліліт адыходзіць… пад кіраўніцтвам др. Пётра Камароўскага, атрымала адзнаку. У 2007 годзе атрымала тытул доктара (адпаведнасць беларускай ступені кандыдата навук) прыродных навук[3] у галіне мікрабіялогіі[4]. Удзельнічала ў індывідуальных і калектыўных выстаўках у Польшчы і па-за яе межамі. У 2012 годзе стала стыпендыятам Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча[3]. Жыве ў Варшаве.

Грамадская і культурная дзейнасць

Патрысія Даловы займаецца грамадскай і грамадска-культурнай дзейнасцю. Уваходзіць у склад Рады папулярызацыі навукі Польскай акадэміі навук[3], з’яўляецца дзеячам, а з 2010 года намесніцай старшыні Фонду МаМа(польск.) бел.. Праводзіць варштаты з аналізу і інтэрпрэтацыі фатаграфіі, а таксама варштаты для дзяцей у Цэнтры культуры Ідыш(польск.) бел. і Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве(польск.) бел.. Працавала як намесніца старшыні Акадэміі[4].

Творчасць

Патрысія Даловы займаецца суб’ектыўнай інсцэнізаванай фатаграфіяй, карыстаецца класічнымі тэхнікамі. Плёнкі каляруе, выдрапоўвае, згнятае. Свае фотасесіі называе сеансамі. Стварыла некалькі фатаграфічных цыклаў і мультымедыйных праектаў з горадам у фоне. Яна таксама аўтар мастацкага праекта Мастацтва маці[3].

У 2005 годзе апублікавала альбом Efemeryki/Ephemerics (Варшава, 2005). Яе творчасць з’яўлялася ў мастацкіх і культурных часопісах: Format, Tytuł Roboczy Otwarty Magazyn Sztuki, Niezbędnik Kulturalny, Furia, Op.cit., а таксама ў часопісах вялікіх тыражоў, м.ін. у: Exclusiv, Gaga, Kobieta i Życie, Wysokie Obcasy. Супрацоўнічала з часопісам Przekrój[3].

Узнагароды

Зноскі

  1. Patrycja Dołowy // MAK
  2. Czech National Authority Database Праверана 16 жніўня 2021.
  3. 1 2 3 4 5 6 http://szafa.kwartalnik.eu/45/jpg/dolowy.html
  4. 1 2 http://widoczki.patrycjadolowy.pl/patrycja-dolowy/
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Фатографы Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бостане
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта