wd wp Пошук:

Патрык Пірс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пірс.

Помнік Патрыку Пірсу ў Ірландыі

Патрык Генры Пірс (англ.: Patrick Henry Pearse, ірл.: Pádraig Anraí Mac Piarais; 10 лістапада 1879, Дублін — 3 мая 1916, Дублін) — ірландскі палітычны дзеяч, рэвалюцыянер-дэмакрат, драматург і паэт.

Біяграфія

Патрык Пірс быў адным з найвыдатнейшых дзеячаў Гэльскай лігі. Быў у сяброўскіх адносінах з адным з лідараў ірландскага рэвалюцыйнага руху Дж. Коналі. Удзельнічаючы ў нацыянальна-вызваленчым руху Ірландыі, прыйшоў да высновы аб неабходнасці ўзброенай барацьбы за незалежнасць і сацыяльныя пераўтварэнні.

У 1913 годзе П. Г. Пірс — адзін з арганізатараў падраздзяленняў Ірландскіх добраахвотнікаў, уваходзіў у склад іх Выканаўчага камітэта. У 1914 годзе ўступае ў тайную арганізацыю «Ірландскае рэспубліканскае братэрства». Адзін з кіраўнікоў Ірландскага паўстання 1916. У абвешчанай ірландскімі патрыётамі 24 красавіка 1916 года Ірландскай рэспубліцы стаў главой Часовага ўрада. Расстраляны англічанамі.

П. Г. Пірс — аўтар шматлікіх празаічных твораў і паэм, пераважна на гэльскай мове, значная частка з якіх прысвечана цяжкаму становішчу ірландцаў у каралеўстве.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Patrick Pearse // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11954654X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11954654X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. http://opwdublincommemorative.ie/arbour-hill/learn-more/

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ірландыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубліне
Катэгорыя·Памерлі ў 1916 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Ірландыі
Катэгорыя·Памерлі 3 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Дубліне
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Ірландыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных