wd wp Пошук:

Пасіенэ

Па́сіенэ[1] (лат.: Pasiene, традыцыйная беларуская назва Пасі́нь) — вёска ў Латвіі, на рацэ Сінюсе. Цэнтр воласці Зілупскага края. Насельніцтва на 2017 год — 312 чалавек. Знаходзіцца за 12 км ад Зілупэ, за 314 км ад Рыгі, на аўтамабільнай дарозе Зілупэ — Эзэрніекі.

Гісторыя

Кляштар дамініканцаў, 1835 г.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Упершыню Пасінь упамінаецца ў XVI ст. У 1694 годзе біскуп інфлянцкі Мікалай Корвін-Паплаўскі запрасіў сюды дамініканцаў, для якіх збудаваў драўляныя касцёл і кляштар. У 1753 годзе кляштар згарэў, у сувязі з чым з фундацыі канцлера Яна Андрэя Борха ў мястэчку збудавалі мураваны кляштарны комплекс.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Пасінь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Люцынскім павеце Віцебскай губерні. Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1832 годзе расійскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар дамініканцаў. У 1882 годзе мястэчка пацярпела ад пажару.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Пасінь занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пасінь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі.

Восенню 1942 года ў Пасіенэ распачала працу двухгадовая беларуская сельскагаспадарчая сярэдняя школа (дырэктар — аграном Казімір Мяжэцкі), у якой навучалася каля 70 чал. У школу прымалася моладзь, якая скончыла поўны курс сямігодкі. Першы і апошні выпуск навучэнцаў школы адбыўся 6 красавіка 1944 года. У беларускай прэсе з’явілася згадка пра тое, што мясцовае насельніцтва з энтузіязмам вітала адкрыццё сельскагаспадарчай школы. Нейкі Аўсей з Солажаў выказаў нават жаданне перадаць на патрэбы школы 10 гектараў зямлі і частку сваіх будынкаў[3].

22 верасня 2014 года ў Пасіенэ прайшлі дні беларускай культуры[4].

Насельніцтва

Інфраструктура

У Пасіні працуюць пачатковая школа, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці

Сядзіба

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 176-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Латвійскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
  3. Юрый Грыбоўскі. Да гісторыі беларускай школы ў Латвіі пад нямецкай акупацыяй (1941—1944 г.)
  4. Міцкевіч А. Дні беларускай культуры ў Пасіні, Саюз беларусаў Латвіі, 30 лістапада 2014 г.
  5. Manteuffel G. Posiń // Słownik geograficzny… T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 845.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Латвіі
Катэгорыя·Зілупскі край