Пасьянс (фр.: patience[1]) — картачная гульня для аднаго чалавека. Гулец раскладвае карты, прытрымліваючыся вызначаных правіл і, часцей за ўсё, пераследуючы некаторую мэту. У залежнасці ад правілаў мэта можа быць дасягальная ў той ці іншай ступені дзякуючы інтэлектуальным намаганням гуляючага і дзякуючы выпадковасці (залежнай ад раскладу). Апошняе дазваляе выкарыстоўваць пасьянсы для варажбы.