wd wp Пошук:

Пасля працы

«Пасля працы» (англ.: After Hours) — мастацкі фільм 1985 года рэжысёра Марціна Скарсэзэ[7].

Сюжэт

Пасля працы малады жыхар Нью-Ёрка, праграміст Пол Хэкет, адпраўляецца павячэраць у кафэ, дзе знаёміцца з прывабнай дзяўчынай Марсі Франклін. Пасля непрацяглай гутаркі Пол разумее, што дзяўчына яму падабаецца, да таго ж у іх падобныя інтарэсы — і ён бярэ ў яе нумар тэлефона. Познім вечарам Марсі запрашае Пола прыехаць у дом яе сяброўкі-скульптара, у якой яна гасцюе. Ад няма чаго рабіць хлопец пагаджаецца і з радасцю адпраўляецца ў Соха. Праўда, вечар не задаецца з самага пачатку. Злавіўшы шалёнага таксіста, Пол пазбаўляецца грошай, а новая сяброўка Марсі ўчыняе істэрыку на пустым месцы. Нядоўга думаючы, Пол вырашае сысці, але глыбокай ноччу дабрацца дадому без грошай у яго не атрымаецца. Затое атрымаецца перажыць мноства прыгод, якія зробяць злашчасную ноч самай жудаснай ноччу ў яго жыцці.

Крытыка

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[8].

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 10 намінацыямі[9].

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0088680/ Праверана 12 ліпеня 2016.
  2. 1 2 3 4 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=0001787.html Праверана 12 ліпеня 2016.
  3. 1 2 3 4 http://stopklatka.pl/film/po-godzinach Праверана 12 ліпеня 2016.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 http://www.imdb.com/title/tt0088680/fullcredits Праверана 12 ліпеня 2016.
  5. http://www.metacritic.com/movie/after-hours Праверана 12 ліпеня 2016.
  6. Lexicon of international films — Zweitausendeins.
  7. After Hours (1985) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 21 ліпеня 2021.
  8. Roger Ebert. The time is three a.m. Do you know where your sanity is?(англ.) . Сайт Роджэра Эберта (14 студзеня 2009). Праверана 21 ліпеня 2021.
  9. After Hours — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 21 ліпеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінакамедыі ЗША
Катэгорыя·Фільмы Марціна Скарсэзэ
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы 1985 года
Катэгорыя·Фільмы ЗША 1985 года
Катэгорыя·Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Говард Шор
Катэгорыя·Кінакамедыі 1980-х гадоў