wd wp Пошук:

Парэцкі раён

Парэ́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940 годзе. Цэнтр — вёска Парэчча.

Гісторыя

Парэцкі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз’яднання з БССР. Да ўтварэння раёна яго тэрыторыя была часткай Гродзенскага павета. 12 кастрычніка 1940 года быў падзелены на Друскеніцкі пасялковы савет і 10 сельсаветаў:

25 лістапада 1940 года раён быў скасаваны ў сувязі з перадачай часткі яго тэрыторыі Літоўскай ССР. Частка тэрыторыі, якая адышла да Літвы (Друскеніцкі, Марцінканцаўскі, Мошчніцкі і Шгелярскі сельсаветы), увайшла ў склад Алітускага павета; частка, якая засталася ў БССР, была падзелена паміж Гродзенскім (Ліхацкі, Парэцкі, Плябанішкаўскі і Прывалкаўскі сельсаветы) і Скідзельскім (Берштаўскі і Наварудскі сельсаветы) раёнамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гісторыя Шчучынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Беластоцкая вобласць
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Парэчча (Гродзенскі раён)
Катэгорыя·Парэцкі раён
Катэгорыя·Гісторыя Гродзенскага раёна