wd wp Пошук:

Парыж-Саклейскі ўніверсітэт

Парыж-Саклейскі ўніверсітэт (фр.: Université Paris-Saclay) — французская дзяржаўная эксперыментальная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.

Агульная характарыстыка

Універсітэт заснаваны 6 лістапада 2019 года як дзяржаўная эксперыментальная ўстанова навуковага, культурнага і прафесійна-адукацыйнага характара. Ён з’яўляецца адным з 12 парыжскіх універсітэтаў, спадчыннікам Універсітэта Парыж-Поўдзень.

Да лістапада 2019 года Парыж-Саклейскі ўніверсітэт быў супольнасцю універсітэтаў і ўстаноў. Яго першапачатковая мэта складаецца ў тым, каб стаць цэнтрам навучання і даследаванняў прамысловага кластара Парыж-Сакле.

У перспектыве ўніверсітэт павінен зліцца з двума сваімі асацыяванымі членамі, Версальскім універсітэтам і Універсітэтам Эўры, у 2025 годзе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2019 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Парыжа
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання