wd wp Пошук:

Парыж-Нантэрскі ўніверсітэт

Парыж-Нантэрскі ўніверсітэт (фр.: Université Paris Nanterre), таксама Універсітэт Парыж Х ці Заходне-Парыжскі ўніверсітэтфранцузская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.

Агульная характарыстыка

З самага свайго стварэння ў 1960-х гадах Універсітэт Парыж-Нантэр прысвяціў сябе таму, каб стаць вышэйшай навучальнай установай новага тыпу. Вучэбны і даследчы цэнтр, вызначальнымі характарыстыкамі якога з’яўляюцца яго яркае жыццё ў кампусе, адукацыйныя інавацыі і навуковыя даследаванні з сацыяльным вымярэннем. Універсітэт Парыж-Нантэр размешчаны на захад ад цэнтра Парыжа, побач з найбуйнейшым дзелавым раёнам Францыі - парыжскім Дэфансам. Кампус ў Нантэры адлюстроўвае дальнабачную палітыку універсітэта ў дачыненні да спартыўных і культурных мерапрыемстваў, экалагічных абавязацельстваў і ідэй салідарнасці. У дадатак да свайго асноўнага кампуса ў Нантэры, універсітэт таксама мае цэнтры ў бліжэйшых прыгарадах - Сен-Клу і Ля-Дэфанс.

Сёння Універсітэт Парыж-Нантэр налічвае 34 000 студэнтаў у бакалаўрыяце, аспірантуры і прафесійнай бесперапыннай адукацыі, прычым больш за 20 % студэнтаў - з іншых краін. Працуе больш за 1000 прафесараў - даследчыкаў і спецыялістаў ва ўсіх дысцыплінах сацыяльных і гуманітарных навук (права, эканоміка, менеджмент, мастацтва, гуманітарныя навукі і мовы, філасофія, лінгвістыка, інфармацыйныя і камунікацыйныя навукі, псіхалогія і адукацыя, гісторыя, археалогія, антрапалогія, сацыялогія, геаграфія), а таксама ў галіне спартыўных навук і фізічнага выхавання, матэматыкі, інфарматыкі і інжынерыі.

Зноскі

  1. Repères Et Références Statistiques 2017 sur les enseignements, la formation et la rechercheFrench Ministry of education, 2017. — С. 2016. — ISBN 978-2-11-151752-3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Парыжа