wd wp Пошук:

Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова

Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова (малд.: Partidul Comuniştilor din Republica Moldova) — адна з вядучых палітычных партый Малдовы. З 1998 па 2014 год з’яўлялася самай буйнай партыяй у складзе малдаўскага парламента. У 20012009 гадах знаходзілася пры ўладзе ў краіне, маючы большасць месцаў у парламенце. Па стане на снежань 2012 года партыя займала 34 месцы (з 101) у парламенце і знаходзіцца ў апазіцыі да кіравальнай кааліцыі. Адзіная камуністычная партыя у краінах былога СССР, якая здолела стаць кіруючай. Уваходзіць у склад партыі еўрапейскіх левых і СКП-КПСС.

Праграма партыі

У праграме ПКРМ заяўляецца пра прыхільнасць каштоўнасцям камунізму і інтэрнацыяналізму. Аж да выбараў 2001 сярод галоўных кірункаў палітыкі ПКРМ значылася збліжэнне з Расіяй, аднак па меры знаходжання камуністаў ва ўладзе ў іх дзейнасці сталі ўзмацняцца акцэнты на еўрапейскую інтэграцыю і збліжэнне з Еўрасаюзам.

Праграма партыі на парламенцкіх выбарах 2009 года

У праграму партыі на перыяд 2009—2013 гг. уваходзіць чатыры стратэгічныя прыярытэты:

Праграма партыі на датэрміновых парламенцкіх выбарах 2010 года

У праграму партыі на перыяд 2010—2015 гг. уваходзіць тры стратэгічныя прыярытэты:

  1. развіццё страхавой медыцыны
  2. план чалавечага развіцця
  3. аднаўленне сацыяльных гарантый
  4. абарона мацярынства
  1. субсідаванне сельскай гаспадаркі
  2. мадэрнізацыя інфраструктуры
  3. прыцягненне капіталу
  1. еўрапейскія волі і стандарты
  2. стратэгічнае партнёрства з Расіяй
  3. малдаўская ідэнтычнасць
  4. тэрытарыяльная цэласць Малдовы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1993 годзе