wd wp Пошук:

Партрэт Мельхіёра Гедройца

Партрэ́т Мельхіё́ра Гедро́йца — карціна невядомага мастака з калекцыі Нясвіжскага замка, напісаная ў 1585 годзе. З’яўляецца часткай збору Літоўскага мастацкага музея ў Вільні.

Апісанне

Найбольш ранні і характэрны партрэт духоўнай асобы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Паясны партрэт, які адлюстроўвае біскупа жамойцкага Мельхіёра Гедройца (15371609), паказвае прыкметы сацыяльнага становішча партрэтаванага. Мастак імкнуўся паказаць Гедройца як адданага служку Ватыкана, па-ханжаску стрыманага і задуменнага. У руках біскупа крыж. Гэта не толькі кампазіцыйны прыём, каб абыграць рукі, але і іконаграфічная дэталь з ідэалагічным падтэкстам. Адначасова на партрэце — прадстаўнік магутнага феадальнага роду, аб чым сведчаць герб, залатыя пярсцёнкі, іншыя каштоўныя рэчы[1]. Над гербам надпіс “MELCHIOR GIEDROJC D: G: EPS: SAMOGITAE ANNO AETATIS SVAE 48 1585”[2].

У гэтым партрэце ўпершыню ў беларускім жывапісе былі сфармуляваны асноўныя ідэйна-мастацкія прынцыпы партрэта духоўнай асобы перыяду Контррэфармацыі[1].

Зноскі

  1. 1 2 Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.
  2. Апісанне карціны на сайце Літоўскага мастацкага музея (літ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нясвіжскі замак
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывапіс Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Карціны са збораў Літоўскага мастацкага музея
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Партрэты
Катэгорыя·Жывапіс Адраджэння
Катэгорыя·Карціны 1585 года