«Партрэт Леана І Міхаіла Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1733—1737 гадах. Захоўваецца ў калекцыі у Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. MP 4478. MNW). Памер карціны — 112 × 78 см[1].
Партрэт Леана Міхала Радзівіла адносіцца да серыі партрэтаў у лаўровым вянку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 74, на партрэце № 123 у інвентары 1834 г., № 190 у інвентары 1857 г., № 190 у інвентар 1883 г., № 123 у інвентары 1928 г., № 248 у вопісе 1939 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г. Перададзены ў Польшчу ў 1950 г[1].