«Партрэт Кацярыны Глябовіч з Радзівілаў» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1733—1737 гадах. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. MP 4453. MNW). Памер карціны — 111 × 80 см[1].
Партрэт Кацярыны Глябовіч з Радзівілаў[d] адносіцца да серыі партрэтаў ў лаўровым вянку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 186, на партрэце № 53 у інвентары 1834 г.; № 200 у інвентары 1857 г.; № 200 у інвентары 1883 г.; № 53 у інвентары 1928 г.; № 37 у вопісе 1939 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г. Перададзены ў Польшчу ў 1950 г[1].