wd wp Пошук:

Партрэт Канстанцыі Францішкі Сапегі

Партрэт Канстанцыі Францішкі Сапегі[d], жонкі Яна Фрыдэрыка Сапегі, работы невядомага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск).

Апісанне

На партрэце Канстанцыя Францішка паказана ў палацавым еўрапейскім касцюме з пышнымі рукавамі. Дэкальтэ пашырана па лініі пляча і мае авальную форму. Выраз дэкальтэ аздоблены стужкай карункаў (бертай(руск.) бел.), закладзенай у складкі на плячах. Завітыя прыпудраныя валасы ўкладзены ў акуратную прычоску, упрыгожаную нізкай дыядэмай-каронай і ніткай жэмчугу[1].

Зноскі

  1. Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны 1736 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0