Партрэт Канстанцыі Францішкі Сапегі[d], жонкі Яна Фрыдэрыка Сапегі, работы невядомага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск).
На партрэце Канстанцыя Францішка паказана ў палацавым еўрапейскім касцюме з пышнымі рукавамі. Дэкальтэ пашырана па лініі пляча і мае авальную форму. Выраз дэкальтэ аздоблены стужкай карункаў (бертай(руск.) бел.), закладзенай у складкі на плячах. Завітыя прыпудраныя валасы ўкладзены ў акуратную прычоску, упрыгожаную нізкай дыядэмай-каронай і ніткай жэмчугу[1].