«Партрэт Альжбеты Радзівіл з Гаштольдаў» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1733—1737 гадах невядомым мастаком. Захоўваецца ў калекцыі ў Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. MP 4428. MNW). Памер карціны — 110,3 × 74,5 см[2].
Партрэт біскупа жамойцкага Альжбеты Радзівіл з Гаштольдаў адносіцца да серыі партрэтаў у лаўровым вянку. Асоба на партрэце падпісана як Ганна. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 188, на партрэце № 59 у інвентары 1834 г., № 84 у інвентары 1857 г., № 139 у інвентары 1857 г., у № 139 у інвентары 1883 г., № 59 у інвентары 1928 г., № 249 у вопісе 1939 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г. Перададзены ў Польшчу ў 1950 г[2].