«Партрэт Ізабэлы Агінскай з Радзівілаў» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1733—1737 гадах невядомым мастаком. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. MP 4427. MNW). Памер карціны — 112 × 76 см[2].
Партрэт Ізабэлы Агінскай з Радзівілаў[d] адносіцца да серыі партрэтаў ў лаўровым вянку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 43, на партрэце № 122 у інвентары 1834 г.; № 178 у інвентары 1857 г.; № 178 у інвентары 1883 г.; № 122 у інвентары 1928 г.; № 41 у вопісе 1939 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г. Перададзены ў Польшчу ў 1950 г[2].