wd wp Пошук:

Парк дэ Прэнс

«Парк дэ Прэнс» (фр.: Parc des Princes — парк прынцаў) — футбольны стадыён у Парыжы (Францыя), які ўмяшчае 49 691 гледачоў. Хатняя арэна клуба «Пары Сен-Жэрмен».

Да 1998 года з’яўляўся таксама асноўным стадыёнам для гульняў зборнай Францыі, пакуль у прыгарадзе Парыжа Сен-Дэні спецыяльна да чэмпіянату свету 1998 не быў пабудаваны «Стад дэ Франс».

«Парк дэ Прэнс» прымаў у сябе два фіналы чэмпіянатаў Еўропы: 1960 і 1984 гадоў. На клубным узроўні прымаў тры фіналы Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1956, 1975 і 1981) і два фіналы Кубка ўладальнікаў кубкаў1978 і 1995 гадах).

Акрамя футбольных, на стадыёне рэгулярна праходзілі рэгбійныя матчы, у тым ліку з удзелам зборнай Францыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Стадыёны Францыі
Катэгорыя·Футбольныя стадыёны
Катэгорыя·XVI акруга Парыжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі