У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Акумулятар. Паравы акумулятар — стальны бак, у якім назапашваецца адпрацаваная ў розных паравых машынах (напрыклад, у паравым молаце(англ.) бел.) пара без змены агрэгатнага стану, якая затым расходуецца на тэхналагічныя мэты (напрыклад, у сушыльных і прапарачных камерах) ці ў санітарна-тэхнічных прыстасаваннях (падагравальніках, цеплаабменніках і інш.).