wd wp Пошук:

Папінскі сельсавет

Папі́нскі сельсавет (руск.: Попинский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Новая Папіна (да 11 ліпеня 1996 г. — вёска Папіна).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каралінскага сельсавета[1], 2 чэрвеня 1959 года — тэрыторыя скасаванага Ляхавіцкага сельсавета[2]. 1 снежня 1975 года ў склад Закозельскага сельсавета перададзены вёскі Вулька Радавецкая, Каралін, Карлавічы, Селішча, Сулічава[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2476 чалавек[4], з іх 97,0 % — беларусы[5].

У складзе сельсавета 11 населеных пунктаў: Вулька Папінская, Вялікі Лес, Залаўе, Зарэчка, Кублік, Людвінава, Ляхавічы, Марцынава, Новая Папіна, Папіна, Хідры.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Папінскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат