wd wp Пошук:

Панямонцы

Панямо́нцы[1] (трансліт.: Paniamoncy, руск.: Понемонцы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.

Геаграфія

Вёска размяшчаецца на высокім правым беразе Нёмана, на ўсход ад яе ў Нёман упадае Смолач.

Гісторыя

За 0,5 км ад вёскі, на правым беразе Нёмана ёсць селішча XI—XIII ст. і, напэўна, пазнейшага часу. Знойдзена кругавая кераміка, у тым ліку арнаментаваная жалабатымі і зігзагападобнымі лініямі. Выяўлены абломкі чорнага томленага посуду і паліванага посуду. На селішчы часта сустракаюцца крамянёвыя вырабы.

У XVII ст. Смолач разам з Бабрамі і Пішчоўцамі (30 дымоў) уваходзіла ў склад «нойбургскіх маёнткаў» Радзівілаў, якія трымаў у заставе Ян Дубраўскі, падстолі вендэнскі. Вядома, што ў сваіх «нойбургскіх маёнтках» Радзвілы-пратэстанты падтрымлівалі праваслаўе.

З 1921 вёска ў складзе Польшчы. З 1940 — у БССР.

Да 2016 года вёска ўваходзіла у склад Пескаўскага сельсавета[2].

Інфраструктура

Да 2002 года дзейнічала Панямонская базавая школа. Потым будынак школы перададзены на баланс АТ «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых»[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2016 г. № 156 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области Архівавана 21 красавіка 2021. (руск.)
  3. pawet.net

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты Лідскага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Беліцкі сельсавет (Лідскі раён)