wd wp Пошук:

Панграма

Панграма (грэч.: pan gramma — «кожная літара») — выказванне, якое выкарыстоўвае кожную літару алфавіту прынамсі адзін раз.

Панграмы ужываюць для адлюстравання гарнітуры шрыфтоў, выпрабавання каналаў перадачы і сувязнога абсталявання, развіцця навыкаў пісьма, каліграфіі, набору тэксту на клавіятуры.

Прыклады панграм:

Карацейшыя панграмы звычайна з’яўляюцца больш цікавымі і цяжэйшымі для напісання, таму што ў жывых мовах некаторыя літары (звычайна галосныя) ужываюцца значна часцей, чым іншыя. У пэўным сэнсе, панграма з’яўляецца супрацьлегласцю ліпаграмы, мэта якой — пазбегнуць адной або некалькіх літар.

Ідэальная панграма ў англійскай мове ўтрымлівае ўсе літары алфавіта толькі адзін раз, яе можна разглядаць як анаграму лацінскага алфавіта. Тыповым прыкладам з’яўляецца фраза «Cwm fjord bank glyphs vext quiz».

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Моўныя гульні
Катэгорыя·Тыпаграфіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле