wd wp Пошук:

Панарама Месдаха

Фрагмент панарамы

Панарама Месдаха (нідэрл.: Panorama Mesdag) — карціна вышынёй 14 м і даўжынёй 120 м, якая адлюстроўвае рыбацкі пасёлак Схевенінген у XIX стагоддзі, працы мастака Хендрыка Вілема Месдаха. Размешчана ў спецыяльна пабудаваным музейным будынку ў Гаазе, Нідэрланды.

Хендрык Месдах, з’яўляючыся вядомым марыністам Гаагскай школы, пачаў працу над палатном у 1880 годзе пры ўдзеле сваёй жонкі і мноства сваіх вучняў. Цыліндрычная форма панарамы стварае ілюзію прысутнасці гледача ў намаляванай мясцовасці на высокіх пясчаных дзюнах перад вёскай.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Музеі Гаагі
Катэгорыя·Нацыянальныя помнікі Гаагі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Выяўленчае мастацтва Нідэрландаў
Катэгорыя·Панарамы