wd wp Пошук:

Паморская культура

Паморская культура:
      — Асноўны арэал,       — Пераходныя тэрыторыі.

Памо́рская культу́ра[1] (усходнепаморская культура[1], вейхяроўска-краташынская, усходнепаморская, паморска-падклёшавая, культура падклёшавых пахаванняў) — археалагічная культура ранняга жалезнага веку плямёнаў, якія ў 7-3 стагоддзях да н.э. (фазы D—Lt C1) насялялі большую частку Польшчы, заходняе Палессе і заходнюю Валынь. Вядома больш за 3000 помнікаў і месцазнаходжанняў. На тэрыторыі Беларусі вядомы толькі помнікі позняга этапу, якія належалі да ўсходняй перыферыйнай групы. Яна разглядаецца як варыянт паморскай альбо асобная культура — падклошавых пахаванняў; помнікі распаўсюджаны ў Мазовіі, Малой Польшчы, заходняй Валыні.

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь, 1995

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Паморская культура
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Украіны
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Польшчы
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Беларусі