Памо́рская культу́ра[1] (усходнепаморская культура[1], вейхяроўска-краташынская, усходнепаморская, паморска-падклёшавая, культура падклёшавых пахаванняў) — археалагічная культура ранняга жалезнага веку плямёнаў, якія ў 7-3 стагоддзях да н.э. (фазы D—Lt C1) насялялі большую частку Польшчы, заходняе Палессе і заходнюю Валынь. Вядома больш за 3000 помнікаў і месцазнаходжанняў. На тэрыторыі Беларусі вядомы толькі помнікі позняга этапу, якія належалі да ўсходняй перыферыйнай групы. Яна разглядаецца як варыянт паморскай альбо асобная культура — падклошавых пахаванняў; помнікі распаўсюджаны ў Мазовіі, Малой Польшчы, заходняй Валыні.