wd wp Пошук:

Паліца Геркулеса

Скала «Фортэпіяна», на якой стаіць скала «Паліца Геркулеса»

Па́ліца Геркуле́са (польск.: Maczuga Herkulesa) — назва скалы, што знаходзіцца ў Польшчы каля замка Пяскова-Скала ў адміністрацыйных межах вёскі Сулашова аднайменнай вясковай гміны Кракаўскага павета Малапольскага ваяводства. Знаходзіцца на тэрыторыі Ойцаўскага нацыянальнага парка.

Паліца Геркулеса змяшчаецца ў ніжняй частцы тэрасы скалы з назвай «Фортэпіяна». Вышыня Паліцы Геркулеса складае 25 метраў. Скала з’яўляецца характэрным элементам ландшафту даліны Пронднік. Утварылася ў выніку дзеяння карставых вадзяных струменяў і складаецца з ізвестняку, устойлівага да атмасферных уздзеянняў.

Упершыню на вяршыню скалы падняўся скалалаз Леон Вітэк з Катовіце ў 1933 годзе. У памяць аб гэтым на вяршыні скалы было ўсталявана невялікае жалезнае распяцце.

Каля скалы праходзіць пешы турыстычны маршрут, які заканчваецца ў вёсцы Ойцаў.

Найменаванне У цяперашні час скала мае назву «Паліца Геркулеса». У мінулым скала мела назвы «Паліца Крака», «Саколя-Скала» и «Чарця-скала» («Скала Твардоўскага»), кожная была звязана з пэўнай легендай.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Скалы
Катэгорыя·Геаграфія Малапольскага ваяводства