Палі́наўка[2] (трансліт.: Palinaŭka, руск.: Палиновка) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Войскага сельсавета. Размешчана за 4 км на паўночны захад ад Каменца.
Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Агародніцкага сельсавета[3], да 14 красавіка 1964 года — у склад Ратайчыцкага сельсавета[4], да 19 мая 1986 года — у склад Камянецкага сельсавета[5].
Вёска звязана дарогай з вёскамі Бялёва і Багачы.