Па́луж 2[1] (трансліт.: Paluž 2, руск.: Палуж 2) — вёска ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Яноўскага сельсавета.
Да 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Палужскага сельсавета[2], да 25 ліпеня 2008 года — у склад Высакаборскага сельсавета[3].