wd wp Пошук:

Палескі нацыянальны парк

Палескі нацыянальны парк (польск.: Poleski Park Narodowy) — нацыянальны парк на ўсходзе Польшчы, у Люблінскім ваяводстве, у гістарычным рэгіёне Палессе.

Парк быў утвораны ў 1990 годзе з плошчай 48,13 км². У цяперашні час плошча парку складае 97,62 км², з якіх лясамі занята 47,8 км²; унутранымі водамі — 24,77 км² і іншымі землямі — 23,73 км². Палескі нацыянальны парк і прылеглыя раёны ўтвараюць біясферны запаведнік «Заходняе Палессе», прызнаны ЮНЕСКА ў 2002 годзе. Да парку таксама прымыкае запаведнік па ўкраінскі бок мяжы. Рамсарскай канвенцыяй парк прызнаны важным водна-балотным угоддзем. Тэрыторыя парку — раўнінная, з шматлікімі азёрамі і тарфянішчамі.

Фауна ўключае 21 від рыб, 12 відаў амфібій, 6 відаў рэптылій і 150 відаў птушак. З 35 відаў млекакормячых можна згадаць ласёў, выдр, баброў і кажаноў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Катэгорыя·Люблінскае ваяводства
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Заходняе Палессе