Палача́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Палачаны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1974 годзе скасавана вёска Баршчы[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 16 населеных пунктаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2332 чалавекі[3], з іх 95,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія[4].