wd wp Пошук:

Палац княгіні Любіцы

Конак княгіні Любіцы

Палац княгіні Любіцы (сербск.: Конак кнегиње Љубице) — былая рэзідэнцыя жонкі князя Mілаша Абрэнавіча княгіні Любіцы і яе сыноў плошчай 1400 м2.[1] Знаходзіцца ў цэнтры Бялграда на вуліцы Князя Сіма Маркавіча, д.8.

Гісторыя

Будынак пабудаваны ў якасці афіцыйнай княжацкай рэзідэнцыі ў 18291830 гадах пад кіраўніцтвам архітэктара Хаджы-Ніколы Жыўкавіча, піянера сербскай архітэктуры. Дом — тыповы прадстаўнік гарадской архітэктуры першай паловы XIX стагоддзя і адносіцца да сербска-балканскага стылю.

З прыходам да ўлады Аляксандра Карагеоргіевіча ў 1842 годзе будынак спачатку служыла ліцэем, а затым касацыйным і апеляцыйным судом, мастацкім музеем, царкоўным музеем, домам для састарэлых, інстытутам па ахове помнікаў культуры Сербіі і ў наш час з’яўляецца часткай Музея горада, дзе праводзяцца выстаўкі. У сутарэннях палаца ёсць вялікая скляпеністая зала, дзе Нацыянальны музей таксама арганізуе выстаўкі. Пастаянную экспазіцыю ў Палацы складае арыгінальная мэбля, выкананая ў балканскіх і іншых стылях таго часу (класіцызм, бідэрмаер, неабарока).

Традыцыйныя элементы архітэктуры максімальна выяўляюцца ва ўнутранай арганізацыі прасторы першага паверху, а таксама канструкцыі даху з выступаючым карнізамі, пакрытымі дахоўкай. Да 1842 года ў ім жылі члены княжацкай сям’і, пасля чаго ён неаднаразова змяняў сваё прызначэнне і гаспадароў. У перыяд 19721979 гады ў ім праводзіліся рэстаўрацыйныя працы. Рэстаўрацыя фасада і рэканструкцыя агародж вялася з 2003 па 2004 год.

Зноскі

  1. Konak kneginje Ljubice. 22/11/2010 - politika.sr (серб.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Музеі Бялграда
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Бялграда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Помнікі Сербіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Палацы-музеі