wd wp Пошук:

Палац кансерватараў

План будынка

Палац кансерватараў або Палацца-дэі-Кансерваторы (італ.: Palazzo dei Conservatori) — рэнесансны будынак на Капіталійскай плошчы ў Рыме. У палацы знаходзіцца большая частка экспанатаў Капіталійскіх музеяў. Сярод іх такія вядомыя скульптуры як «Капіталійская ваўчыца», «Калос Канстанціна» і іншыя.

Гісторыя

Першы будынак палаца быў пабудаваны пры Папе Мікалаі V у сярэдзіне XV стагоддзя. Тады яно складалася з дванаццаці арак на першым паверсе, там жа віднеліся і шэсць вокнаў. Тут засядалі суддзі-кансерватары (якія і далі назву палацу), сенатары з суседняга палаца і высокапастаўленыя гарадскія асобы, якія разам ажыццяўлялі ўладу над вечным горадам. Паступова, з узмацненнем магутнасці Папы, значнасць палаца, як і ўсёй астатняй улады, істотна паменшылася.

Пачатак музею паклаў Папа Сікст IV у 1471 годзе, перадаўшы ў дар «народу Рыма» зборы антычнай бронзы, якія да таго часу знаходзіліся ў сценах Латэрана.

Гаварыць пра «музеі» ў множным ліку, з прычыны таго, што ў XVIII стагоддзі Папа Бенедыкт XIV дадаў да арыгінальнай калекцыі старажытных скульптур карцінную галерэю. Адкрыты для публікі ў 1734 годзе, падчас кіравання Клімента XII, ён лічыцца першым адкрытым музеем у свеце. Месцам, дзе мастацтва было для ўсіх, а не толькі для яго ўладальнікаў.

Палацца-дэі-Кансерваторы выкананы ў каласальным ордары: абодва паверхі будынка аб’яднаны вялікімі карынфскімі пілястрамі. Порцік, павялічаны пры Папе Аляксандры VII, падтрымліваюць іанічныя калоны. Мікеланджэла планаваў вокны з эдыкуламі і балконам. Пасля смерці ў 1564 годзе ён пакінуў план будынка на чарцяжах. Сам палац быў пабудаваны ў перыяд з 1574 па 1599 гады Джакама дэла Порта ў стылі Рэнесанс, з выкарыстаннем каласальнага ордара. Гэты ж архітэктар дадаў да фасада вялікае акно пасярэдзіне.

Калекцыя экспанатаў

Галерэя

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Рыма
Катэгорыя·Славутасці Рыма
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Палацы Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1558 годзе
Катэгорыя·Музеі Італіі