wd wp Пошук:

Палац Бельвю

Палац Бельвю

Палац Бельвю (ням.: Schloss Bellevue, bɛlˈvy) — палац у паўночнай частцы парку Тыргартэн у Берліне.

У замку размяшчаецца рэзідэнцыя федэральнага прэзідэнта Германіі. Да канца 2005 года ў замку праходзіла рэканструкцыя, і прэзідэнт выкарыстоўваў у якасці рэзідэнцыі замак Шарлотэнбург.

Гісторыя

Палац Бельвю, размешчаны на беразе ракі Шпрэ, быў пабудаваны ў 1786 годзе архітэктарам Міхаэлем Філіпам Боўманам у якасці летняй рэзідэнцыі прынца Аўгуста Фердынанда, малодшага брата прускага караля Фрыдрыха II. Гасцямі Бельвю ў свой час былі Фрыдрых Шылер, каралеўская пара Фрыдрых Вільгельм і Луіза, Вільгельм фон Гумбальт і Напалеон.

Унутранае ўбранне 1791 года пасля разбурэнняў у Другую сусветную вайну было адноўлена па захаваных арыгінальных эскізах. З 1959 года палац з’яўляўся месцам знаходжання ўстановы міністраў федэральных земляў Германіі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Берліне
Катэгорыя·Афіцыйныя рэзідэнцыі кіраўнікоў дзяржавы
Катэгорыя·Тыргартэн
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1786 год у Еўропе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1786 годзе
Катэгорыя·Палацы Берліна