wd wp Пошук:

Палацава-паркавы ансамбль Пецяргоф

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пецяргоф (значэнні). Пецярго́ф (нідэрл.: Peterhof, «двор Пятра») — палацава-паркавы ансамбль(руск.) бел. на паўднёвым беразе Фінскага заліва. Знаходзіцца на тэрыторыі муніцыпальнага ўтварэння горад Пецяргоф1944 года па 1997 год[1] — Петрадварэц) у Петрадварцовым раёне(руск.) бел. Санкт-Пецярбурга. Ад яго паходзіць назва Пецяргофскай дарогі(руск.) бел.. Частка яго знаходзіцца ў распараджэнні Дзяржаўнага музея-запаведніка «Пецяргоф»(руск.) бел..

Пецяргоф складаецца з некалькі палацава-паркавых ансамбляў, якія фарміраваліся на працягу двух стагоддзяў. Ніжні парк(руск.) бел., Верхні сад(руск.) бел. і Англійскі парк(руск.) бел. — ансамблі, якія атрымалі развіццё ў XVIII стагоддзі; Александрыя(руск.) бел., Каланісцкі парк(руск.) бел., Лугавы парк(руск.) бел., Аляксандраўскі парк(руск.) бел., Сергіеўка(руск.) бел., Уласная дача — ансамблі XIX стагоддзя.

У гады Вялікай Айчыннай вайны, знаходзячыся на тэрыторыі, акупаванай нямецкімі войскамі, усе паркі Пецяргофа атрымалі вельмі сур’ёзныя пашкоджанні. Асабліва пацярпелі Верхні сад і Ніжні парк, сістэма фантаннага вадавода. Рэстаўрацыйныя працы, распачатыя ў 1944 годзе, працягваюцца дагэтуль.

Гісторыя

Упершыню Пецяргоф згадваецца ў 1705 годзе як «пуцявы двор» і прыстань для пераезду на востраў Котлін. Гэта была адна са шматлікіх мыз («спадарожных святліц»), пабудаваных па дарозе з Санкт-Пецярбурга ўздоўж паўднёвага берага Фінскага заліва. У 1712 годзе пачынаецца будаўніцтва загараднай імператарскай рэзідэнцыі для Пятра I. У 1714 годзе быў закладзены Вялікі палац.

У 1715 годзе імператар Пётр I задумаў стварыць парадную імператарскую рэзідэнцыю, здольную пераўзысці знакаміты Версаль. Для гэтых мэт пачалі будаўніцтва ў Стрэльне. Аднак для кругласутачнага функцыянавання фантанаў неабходна было падняць ваду да адзнакі прыкладна 10 метраў над узроўнем мора, а гэта прывяло б да затаплення басейнаў рэк Стрэлкі і Кікенкі, з прычыны таго, што тэрыторыя плошчай у дзясяткі квадратных кіламетраў, якая атачала іх (на поўдзень ад Пецяргофскай дарогі), знаходзіцца ніжэй указанай адзнакі. Здольныя вырашыць праблему гідратэхнічныя збудаванні абыйшліся б Пятру I занадта дорага, у той час калі на захад ад Стрэльны існаваў ландшафт ідэальна створаны прыродай для кругласутачнага паступлення вады. Пайсці супраць царскай волі, інжынернымі разлікамі даказаць немагчымасць стварэння «водных феерый» у Стрэльне і перанесці будаўніцтва ў Пецяргоф змог таленавіты інжынер і гідратэхнік Б. Мініх[2].

Пецяргоф як палацава-паркавы ансамбль фарміраваўся на працягу XVIII — пачала XX стагоддзя.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года палацы пераўтвораны ў музеі (1918 год). Падчас вайны быў акупаваны нямецкімі войскамі (1941—1944). Перад іх прыходам удалося эвакуіраваць звыш 8 тыс. прадметаў інтэр’ераў палацаў і каля 50 статуй. Аднак Пецяргоф быў практычна цалкам разбураны артылерыяй.

Пасля войны пачалося аднаўленне Пецяргофа, якое працягваецца дагэтуль. У 1945 г. адкрыты Ніжні парк, праз год пушчаны фантаны. У 1947 годзе зарабіў страчаны падчас вайны фантан «Самсон». Вядзецца рэстаўрацыя Вялікага палаца, Манплезіра, Марлі, палаца Катэдж.

Частка палацаў і паркаў Пецяргофа (Ніжні парк, Верхні сад, Александрыя, частка Каланісцкага парку) у наш час уваходзіць у склад ДМЗ «Пецяргоф».

Кампазіцыя паркавага ансамбля

Цэнтральнае месца ў кампазіцыі займае Ніжні парк з фантанамі. Разам з Верхнім садам ён утварае найстарэйшую частку ансамбля. З усходу Ніжні парк мяжуе з Александрыяй, якая ў сваю чаргу на поўдні працягваецца Аляксандраўскім паркам. Да Верхняга саду з поўдня прылягае Вольгін стаў, які з’яўляецца часткай Каланісцкага парку. На поўдзень ад яго распасціраецца вялікі Лугавы парк.

На паўднёвы захад ад Ніжняга парку ў XVIII стагоддзі сфарміраваўся пейзажны Англійскі парк. Уніз па Пецяргофскай дарозе, на захад ад Ніжняга парку з поўначы на поўдзень працягнуўся парк Сергіеўка, які з усходу мяжуе з Уласнай дачай.

Фантаны Ніжняга парку
Фантан "Сноп" Фантан "Самсон" Рымскія фантаны Фантан "Ева"

Характэрнай асаблівасцю палацава-паркавага ансамбля Пецяргофа з’яўляецца яго блізкасць да мора. З дзевяці паркаў ансамбля чатыры паўночнай мяжой маюць Фінскі заліў. У гэтых чатырох парках (Ніжні парк, Александрыя, Сергіеўка, Уласная дача) палацы, якія маюць ключавую ролю ў ансамблях, размешчаны на краю натуральнага ўзвышша, што працягнулася ўздоўж узбярэжжа моры.

Цэнтр ансамбля — Вялікі палац, пабудаваны на прыморскай тэрасе і звернуты да мора. Першы палац збудаваны ў стылі «пятроўскага барока» у 17141725 гадах, затым дабудаваны ў стылі «сталага барока».

Важная частка ансамбля — паркі з фантанамі: Верхні сад (з паўднёвага боку) з пяццю фантанамі і Ніжні парк, дзе знаходзіцца найбуйнейшы ў свеце комплекс фантанаў. Плошча ніжняга парку 102,5 га, фантаны сілкуюцца ад крыніц у раёне Ропшы па вадаводзе даўжынёй 22 км (1721—1724, інжынер В. Туволкаў). Дэкаратыўным падножжам палаца служыць Вялікі грот з каскадамі, якія атачаюць яго. Вялікі каскад спускаецца да басейна і Марскога канала. У цэнтры басейна — фантан са скульптурай «Самсон, які раздзірае пашчу льва» (1802, скульптар М. І. Казлоўскі) з вышынёй струменя 20 м. Абапал «каўша» размешчаны Вялікія (Італьянскі і Французскі) фантаны і каланады (1800—1803, архітэктар Вараніхін).

Каскад «Шахматная гара»
Марскі канал

Ад Вялікага Палаца да Фінскага заліва вядзе Марскі канал, які падзяляе Ніжні парк на дзве часткі — усходнюю і заходнюю. Ва ўсходняй частцы парку знаходзяцца каскад «Шахматная гара» і два Рымскія фантаны, у заходняй — каскад «Залатая гара» (Марлінскі) і два Менажэрныя фантаны. У 2008 годзе ўздоўж Марскога канала была высечана алея блакітных елак. У 2006 годзе на месцы ссечаных дрэў высадзілі еўрапейскія елкі[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Змяняем Петрадварэц на Пецяргоф
  2. Владимир Ефимов: «ПОЧЕМУ НЕ СОСТОЯЛСЯ „РУССКИЙ ВЕРСАЛЬ“ В СТРЕЛЬНЕ», журнал «АРДИС: Архитектура, Реставрация, Дизайн и Строительство» № 3(46) 2010 год
  3. Адміністрацыя парку тлумачыць гэта старасцю дрэў, а журналісты — тым, што елка еўрапейская больш гістарычная для Ніжняга парку — Архівавана 14 снежня 2007.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі-запаведнікі Расіі
Катэгорыя·Рэзідэнцыі расійскіх манархаў
Катэгорыя·Палацава-паркавыя ансамблі прыгарадаў Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Пецяргоф
Катэгорыя·Адноўленыя будынкі і збудаванні