Палахва, канал Палахва — рака ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Мухавец.
Даўжыня ракі 18 км[1]. Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Свішчы, вусце за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Здзітава. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае.