wd wp Пошук:

Пазушна

Пазушнавозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Старыя Турасы, у басейне ракі Тураўлянка.

Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,83 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня 20,1 м, сярэдняя — 5,0 м. Даўжыня берагавой лініі 1,94 км. Аб’ём вады ў возеры 0,6 млн м³. Плошча вадазбору 3,83 км².

Схілы катлавіны вышынёй 12—19 м (на захадзе, паўночным захадзе і поўначы 5—9 м), пераважна пад хмызняком, на поўдні пад лесам, на поўначы і ўсходзе ў верхняй частцы разараныя. Берагі на ўсходзе і паўднёвым усходзе зліваюцца са схіламі, пад хмызняком, астатнія сплавінныя. Дно ілістае і сапрапелістае, уздоўж берагоў пясчанае. Зарастае да глыбіні 2 м, усходні заліў зарос поўнасцю. Злучана пратокай з возерам Атолава.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці