wd wp Пошук:

Пазнаньская ратуша

Пазнаньская ратуша (польск.: Ratusz w Poznaniu) — ратуша ў Познані.

Знаходзіцца ратуша на плошчы Стары рынак у Старой Познані. Сучасны будынак быў пабудаваны ў стылі Рэнесанс у 15501560 гг. па праекце архітэктара Джавані Батыста да Квадра. Да гэтага тут была размешчана старая ратуша канца XIII стагоддзя, практычна цалкам знішчаная пажарам 1536 года. У 1675 годзе вежа з гадзіннікам была знішчана маланкай, але адноўленая да 1690 года, яе вышыня была 90 м. Аднак, У 1725 годзе верхняя частка была знішчана ураганам. У 1781-1784 гг была праведзена рэканструкцыя, былі ўнесены элементы класіцызму. У 1910-1913 гг у гады нямецкай акупацыі ў будынак былі ўнесены элементы германскай архітэктуры.

Ратуша была гарадскім адміністрацыйным будынкам да 1939 года. У 1945 годзе ў Пазнаньскай бітве ратуша была сур’ёзна пашкоджана. Аднаўленне доўжылася да сярэдзіны 1950-х, будынку вярнулі многія першапачатковыя рысы стылю Адраджэння. Сёння Пазнаньская ратуша з’яўляецца музеем.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Музеі Познані
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Познані
Катэгорыя·Славутасці Познані
Катэгорыя·Ратушы Польшчы