wd wp Пошук:

Пажар у вёсцы Буса

Пажар у вёсцы Буса Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці адбыўся 12 лістапада 1957 года ў будынку школы падчас кінасеансу. Відавочцы сцвярждаюць, што прычынай пажару стала выпадкова скінутая са сцяны керасінавая лямпа, якая разбілася і выклікала ўзгаранне. У памяшканні было шмат людзей, на якіх загарэлася вопратка, полымя хутка распаўсюдзілася. У агні загінулі 65 чалавек. Іх пахавалі на мясцовых могілках і аб’явілі жалобу ў самой Бусе і Моладава. Да пачатку эпохі Галоснасці ў СССР інфармацыя пра гэты пажар заставалася сакрэтнай. Калі яе рассакрэцілі, трагедыю сталі называць «другой Хатынню»[1][2][3][4].

Зноскі

  1. 60 лет назад в деревне Бусса во время киносеанса сгорела школа, погибли 65 человек(руск.)  (недаступная спасылка). Вечерний Брест. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2017. Праверана 12.11.2017.
  2. 50 лет назад в Беларуси случилась еще одна Хатынь(руск.) . Комсомольская Правда. Праверана 12.11.2017.
  3. Трагедия в деревне Бусса Ивановского района: 12 ноября 1957 года при пожаре на киносеансе погибли 65 человек // Тomin.by
  4. Спаўняецца 60 гадоў трагедыі вёскі Буса Іванаўскага раёна // Звязда, 11.11.2017
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Лістапад 1957 года
Катэгорыя·Падзеі 12 лістапада
Катэгорыя·1957 год у Беларусі
Катэгорыя·Катастрофы 1957 года
Катэгорыя·Гісторыя Іванаўскага раёна
Катэгорыя·Пажары ў Беларусі
Катэгорыя·Буса (Іванаўскі раён)