wd wp Пошук:

Падымаецца вецер

«Падымаецца вецер» (яп.: 風立ちぬ кадзэ таціну?) — поўнаметражны анімацыйны фільм рэжысёра Хаяо Міядзакі, зняты на студыі «Гіблі» і выпушчаны ў 2013 годзе[2].

Фільм заснаваны на падзеях з жыцця японскага авіяканструктара Дзіра Харыкосі, які стаў вынаходнікам вядомых японскіх знішчальнікаў. Акрамя сапраўднага лёсу вынаходніка Харыкосі, яшчэ адной перадумовай для стварэння фільма паслужыла ўласная біяграфія Міядзакі: у некаторых персанажах можна пазнаць яго бацькоў, а адлюстраваны ў фільме свет — гэта свет іх маладосці. Галоўны герой, Дзіра Харыкосі, паказаны летуценнікам, якім з’яўляецца сам Міядзакі: вядома, што да таго, як стаць мульціплікатарам, ён хацеў быць авіяканструктарам. У аснове сюжэта таксама ляжыць апавяданне пісьменніка Тацуа Хоры «Падымаецца вецер»[3].

Упершыню «Падымаецца вецер» быў прадстаўлены ў 2013 годзе на 70-м Венецыянскім кінафестывалі. У той жа самы кінасезон стужка атрымала прэмію кінакрытыкаў Нью-Ёрка і прэмію Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША як найлепшы мультфільм года, трапіла ў асноўныя конкурсныя намінацыі прэмій «Оскар» (2014) і «Залаты глобус» (2014). На прэзентацыі ў Венецыі, Міядзакі аб’явіў аб заканчэнні кар’еры[3].

Зноскі

  1. coming of age - Tag - Anime - Page 4 - AniDB
  2. Kaze tachinu (2013) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 4 красавіка 2020.
  3. 1 2 «Падымаецца вецер» — унікальны анімацыйны фільм цяпер па-беларуску(бел.) . Сайт «Кінаконг» (25 ліпеня 2018). Праверана 4 красавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Мультфільмы 2013 года
Катэгорыя·Мультфільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях
Катэгорыя·Поўнаметражныя анімацыйныя фільмы
Катэгорыя·Фільмы-драмы Японіі
Катэгорыя·Фільмы Хаяо Міядзакі
Катэгорыя·Фільмы пра Германію
Катэгорыя·Фільмы-біяграфіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы на японскай мове
Катэгорыя·Фільмы пра авіяцыю
Катэгорыя·Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг
Катэгорыя·Фільмы пра Японію
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Дзё Хісаісі
Катэгорыя·Анімэ