wd wp Пошук:

Паданг

Паданг (індан.: Padang) — горад у Інданезіі на востраве Суматра. Адміністрацыйны цэнтр Заходняй Суматры. Насельніцтва (2010 г.) - 933 584 чал.

Гісторыя

Горад Паданг знаходзіцца ў заходняй частцы вострава Суматра ля ўзбярэжжа Індыйскага акіяна. Прыбярэжная частка горада нізкая, гістарычны цэнтр знаходзіцца на вышыні 3 м над узроўнем мора. Аднак далей пачынаюцца пагоркі, якія ўзвышаюцца да 1853 м.

Клімат экватарыяльны, вельмі вільготны з двума ярка акрэсленымі сезонамі мусонаў. Агульная колькасць ападкаў - каля 4300 мм у год.

Паданг знаходзіцца ў зоне субдукцыі (напаўзання акіянічных пліт, гл. Тэктоніка пліт), таму тут часта здараюцца землятрусы. Горад моцна пацярпеў ад цунамі 2004 г. і землятруса 2009 г.

Гісторыя

Паданг узнік на месцы рыбацкага паселішча народа мінангкабау. З мясцовых гаврак назва горада перакладаецца як “поле” або “меч”. У XVII ст. паселішча трапіла пад кантроль галандскай Ост-Індскай кампаніі і ператварылася ў буйны гандлёвы цэнтр золатам, спецыямі, пазней - чаям і кавай. 7 жніўня 1669 г. адбылося паўстанне супраць галандцаў. У наш час, гэтая дата лічыцца днём набыцця гарадскога статусу.

У 1781 - 1784 гг, 1795 - 1818 гг. Паданг знаходзіўся пад кантролем Вялікабрытаніі. У 1793 г. быў разрабаваны французскімі піратамі. Прэтэнзіі на тэрыторыю Паданга стала высоўвалі дзяржавы Паўночнай Суматры.

У 1945 г. горад увайшоў у склад Інданезіі.

Геаграфія

Клімат

Клімат Паданга (1991—2020)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Сярэдні максімум, °C 31,1 31,4 31,3 31,3 31,6 31,3 31,0 30,7 30,5 30,4 30,4 30,7
Сярэдняя тэмпература, °C 27,0 27,2 27,3 27,4 27,5 27,1 26,7 26,7 26,6 26,6 26,8 26,9
Сярэдні мінімум, °C 22,9 22,9 23,2 23,5 23,4 22,9 22,4 22,6 22,7 22,8 23,1 23,0
Крыніца: Cuaca Padang

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Інданезіі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта