wd wp Пошук:

Заходняя Суматра

Заходняя Суматра (індан.: Sumatera Barat, Sumbar) — правінцыя ў Інданезіі, на востраве Суматра. Размешчана на заходнім узбярэжжы вострава, мяжуе з правінцыямі: Паўночная Суматра (на поўначы), Рыау і Джамбі (на ўсходзе) і Бенгкулу (на паўднёвым усходзе). Уключае ў сябе Ментавайскмя австравы, размешчаныя паблізу ўзбярэжжа. Адміністрацыйны цэнтр — горад Паданг.

Насельніцтва

Паводле апошняга перапісу 2010 года, насельніцтва правінцыі складае 4 846 909 чал. На 2000 год яно складала 4 200 000 чал, а на 1990 — 3,5 млн чалавек. Насельніцтва прадстаўлена галоўным чынам народам мінангкабау, якія ў большасці сваёй мусульмане. Астравы Ментавай населеныя ментавайцамі, якія галоўным чынам хрысціяне.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйная карта Заходняй Суматры

Правінцыя Заходняя Суматра дзеліцца на 12 акругаў і 7 гарадскіх муніцыпалітэтаў:

Адм. адзінкаТэрыторыя,
км²
Насельніцтва
чал. (2010)
Адм. цэнтр
1Астравы Ментавай
6 011,3576 421Туа-Педжат
2Паданг (горад)694,96833 584
3Паўднёвы Песісір
5 794,95429 699Паінан
4Паўднёвы Салок
3 209,05144 236Паданг-Аро
5Дхармасрая3 346,20191 277Пулау-Пунджунг
6Салок3 875,15348 991Арасука
7Салок (горад)57,6459 317
8Сіджунджунг2 745,73201 627Муара-Сіджунджунг
9Савахлунта (горад)273,4556 812
10Танах-Датар1 336,00338 584Батусанкар
11Паданг-Панджанг (горад)23,0047 008
12Паданг-Парыяман1 328,79390 204Парыт-Малінтанг
13Парыяман (горад)73,3679 073
14Агам2 232,30455 484Лубук-Басунг
15Букіцінгі (горад)25,24110 954
16Ліма-Пулух-Кота3 354,30348 249Сарыламак
17Паякумбух (горад)80,34116 910
18Пасаман3 947,63252 981Лубук-Сікапінг
19Заходні Пасаман
3 887,77364 587Сімпанг-Эмпат
Усяго42 297,214 845 998

Транспарт

Заходняя Суматра абслугоўваецца міжнародным аэрапортам Мінангкабау, размешчаным у 23 км на паўночны захад ад Паданга. Маюцца прамыя рэйсы ў Куала-Лумпур і Сінгапур, а таксама ў большасць буйных гарадоў Інданезіі.

Найбольш значнай аўтамабільнай магістраллю рэгіёну з’яўляецца транссуматранскае шаша, якая перасякаем правінцыю і злучае яе з Меданам (на поўначы) і Джакартай (на паўднёвым усходзе). Важнае значэнне маюць таксама дарогі, што злучаюць Паданг з горадам Букіцінгі, а Букіцінгі з Пеканбару. Телук-Баюр, порт Паданга — найбуйнейшы і найбольш ажыўлены на заходнім узбярэжжы Суматры, выкарыстоўваецца для экспарту тавараў рэгіёну.

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт Цэнтральнага статыстычнага агенцтва Інданезіі
  2. Indonesia’s Population: Ethnicity and Religion in a Changing Political Landscape. Institute of Southeast Asian Studies. 2003.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заходняя Суматра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Правінцыі Інданезіі