Павойнічкавыя[3] (Elatinaceae) — сямейства кветкавых раслін парадку Вербакветныя.
Павойнічкі распаўсюджаныя па ўсім свеце, ад трапічных да ўмераных шырот, але найбольшай разнастайнасці дасягаюць менавіта ва ўмеранай зоне. Bergia расце ва ўмеранай зоне і тропіках Еўразіі і Афрыкі, адзін ці два віды выяўленыя ў Амерыцы. Цэнтрам біялагічнай разнастайнасці роду Bergia з’яўляюцца тропікі Старога Свету, тут жа найбольшай разнастайнасці дасягае ўсё сямейства. Ні адзін род не знойдзены ў арктычных экасістэмах.
Прадстаўнікі першага роду (павойнічак) галоўным чынам з’яўляюцца воднымі травамі, а другога — паўкустарнікамі і кустамі.
Прадстаўнікі сямейства маюць невялікія двухполыя кветкі, сабраныя ў суквецці-завіткі або адзінкавыя, з 2-5 пялёсткамі. Лісце ў мутоўках або чарговыя, з залозкамі па краях і прылісткамі. Некаторыя водныя павойнічкі маюць рэдукаваную будову, што з’яўляецца адаптацыяй да воднага асяроддзя пражывання.
Elatine hexandra, павойнічак сагнутасемянны (Elatine hydropiper) і Elatine macropoda часта вырошчваюць у акварыумах.
Па інфармацыі базы даных The Plant List (на ліпень 2016) сямейства ўключае 2 роды і 57 відаў[4]: