wd wp Пошук:

Павел Уладзіміравіч Чарнышоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарнышоў. Павел Чарнышоў (нар. 12 ліпеня 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера

Клубная

Выхаванец гомельскай СДЮШАР-8, з 2012 года выступаў за дубль «Гомеля». З лета 2014 года пачаў трапляць у асноўную каманду, дэбютаваў за яе 25 ліпеня 2014 года, выйшаўшы ў дадатковы час у кубкавым матчы супраць светлагорскага «Хіміка» (2:0). 14 верасня таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на 75-й хвіліне матча з наваполацкім «Нафтанам» (1:5). 30 лістапада 2014 года ўпершыню з’явіўся ў стартавым складзе гомельскай каманды ў матчы з мінскім «Дынама» (2:0), тады ж адзначыўся галявой перадачай.

У снежні 2014 года на два гады падоўжыў кантракт з «Гомелем»[2]. У сезоне 2015 замацаваўся ў асноўнай камандзе гамяльчан, нярэдка стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У сезоне 2016 дапамог «Гомелю» перамагчы ў Першай лізе, звычайна выходзячы на замену. Сезон 2017 поўнасцю прапусціў з-за траўмы.

У студзені 2018 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС[3]. У студзені 2019 года пакінуў каманду[4] і неўзабаве далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», іграком якога афіцыйна стаў у лютым. Аднак, за рэчыцкі клуб згуляў толькі ў чатырох матчах (2 у чэмпіянаце Беларусі і 2 у Кубку Беларусі), пасля чаго ў ліпені пакінуў каманду.

Міжнародная

Дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі 16 студзеня 2015 года ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці 2015 у Санкт-Пецярбургу. У выніку, прыняў удзел ва ўсіх шасці матчах зборнай на гэтым турніры, але пасля ў зборную ўжо не выклікаўся.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013дубльГомель270
2014Д1Гомель30
2015Д1Гомель150
2016Д2Гомель150
2017Д1Гомель00
2018Д2ЮАС192
2019 (1)Д2Спадарожнік20

Зноскі

  1. Pavel Chernyshov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Гомель» продлил контракт с Павлом Чернышовым(недаступная спасылка)
  3. Два футболиста “Гомеля” перешли в ЮАС
  4. Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из “Лиды”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў