wd wp Пошук:

Павел Уладзіміравіч Далгоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Далгоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Далгоў (нар. 16 жніўня 1996, Мамонава, Калінінградская вобласць) — расійскі футбаліст, нападнік казахстанскага «Атырау».

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у калінінградскай «Балтыцы», а ў 2011 годзе далучыўся да футбольнай акадэміі пецярбургскага «Зеніта». У 2013 годзе ён дэбютаваў у моладзевым першынстве Расіі па футболе ў складзе «Зеніта», выйшаўшы на замену ў матчы першага тура супраць «Краснадара». У жніўні 2013 года стаў іграком рэзервовай каманды «Зеніт-2», якая выступала ў ПФЛ (трэці дывізіён), пазней разам з камандай выйшаў у ФНЛ.

У 2015 годзе Андрэ Вілаш-Боаш перавёў нападніка ў склад асноўнай каманды «Зеніта», і 1 жніўня ў 3-м туры чэмпіянату ён дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Церака», выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне замест Арцёма Дзюбы. 10 кастрычніка 2015 года правёў свой першы матч у Лізе чэмпіёнаў, выйшаўшы на замену на 62-й хвіліне замест Аляксандра Разанцава ў матчы з «Гентам».

У лютым 2017 года перайшоў у махачкалінскі «Анжы», падпісаўшы кантракт на 2,5 гады. У сезоне 2017 стаў таксама выступаць у ПФЛ за фарм-клуб «Анжы-2». У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна і ў сакавіку быў арандаваны «аўтазаводцамі» на сезон 2018[3]. У ліпені 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Анжы»[4].

Сезон 2018/19 правёў у Прэм’ер-лізе ў махачкалінскім клубе, а ў ліпені 2019 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у краснаярскі «Енісей». У студзені 2020 года перайшоў у «Том», пакінуў клуб у верасні 2020 года. У лютым 2021 года далучыўся да «Зеніта-2». У ліпені 2021 года перайшоў у пермскі «Амкар», аднак па сямейных абставінах хутка вярнуўся ў Санкт-Пецярбург. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Зеніт-2» і стаў іграком ліпецкага «Металурга».

У ліпені 2022 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Атырау».

Дасягненні

Зноскі

  1. Pavel Dolgov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pavel Dolgov // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. “Торпедо-БелАЗ” арендовало нападающего Долгова у российского “Анжи”(руск.) . football.by (23 сакавіка 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
  4. Павел Долгов покинул жодинское “Торпедо-БелАЗ”(руск.) . football.by (25 ліпеня 2018). Праверана 25 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Анжы-2
Катэгорыя·Ігракі ФК Енісей Краснаярск
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Ліпецк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Атырау
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінінградскай вобласці
Катэгорыя·Ігракі ФК Анжы
Катэгорыя·Ігракі ФК Том Томск
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт-2 Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Амкар Перм